Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2019, 17:47

Юрый Шаўцоў назваў склад гандбольнай зборнай Беларусі на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў назваў ігракоў, якія будуць рыхтавацца да заключных адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэніровачны збор, які пачнецца 28 мая, выкліканы 20 гандбалістаў:

варатары - Вячаслаў Салдаценка ("Канстанца", Румынія), Іван Мацкевіч (БГК імя Мяшкова, Брэст), Аляксей Кішоў, Іван Мароз (абодва - СКА, Мінск);

палявыя ігракі - Андрэй Юрынок, Максім Баранаў, Сяргей Шыловіч, Арцём Кулак (усе - БГК імя Мяшкова, Брэст), Іван Броўка, Мікіта Вайлупаў, Вячаслаў Бохан, Дзмітрый Нікуленкаў (усе - СКА, Мінск), Арцём Каралёк, Уладзіслаў Кулеш (абодва - "Вівэ", Кельцы, Польшча), Аляксей Шынкель, Барыс Пухоўскі (абодва - "Матор", Запарожжа, Украіна), Юрый Лук'янчук ("Рыіхімякі", Фінляндыя), Вадзім Гайдучэнка ("Сэн-Рафаэль", Францыя), Артур Карвацкі ("Заграб", Харватыя), Аляксандр Падшывалаў ("Міндэн", Германія).

Матч 5-га тура 5-й кваліфікацыйнай групы супраць гандбалістаў Босніі і Герцагавіны беларусы правядуць на пляцоўцы сапернікаў 12 чэрвеня ў Тузле, а 16 чэрвеня ў Брэсце завершаць турнір сустрэчай з камандай Фінляндыі.

Пасля чатырох гульнявых дзён становішча ў 5-й групе: Боснія і Герцагавіна - 6 ачкоў, Чэхія - 6, Беларусь - 4, Фінляндыя - 0.

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць па дзве лепшыя дружыны з васьмі кваліфікацыйных квартэтаў, а таксама чатыры лепшыя каманды з заняўшых трэція месцы. Вырашальны этап мужчынскага гандбольнага Еўра-2020 прымуць арэны Аўстрыі, Нарвегіі і Швецыі, каманды якіх, як і дзеючы чэмпіён Старога Свету Іспанія, вызвалены ад адборачных гульняў. Упершыню ў фінале згуляюць 24 зборныя, а не 16, як было раней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі