10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя хакеісты Беларусі і Расіі з перамог стартавалі ў адзінаццатым міжнародным турніры "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба" сярод ігракоў да 17 гадоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Гаспадары пляцоўкі ва ўпартай барацьбе ў першым туры былі мацнейшымі за сапернікаў з Латвіі - 5:4. Асноўны час гульні на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" завяршыўся з лікам 4:4. Падапечным Яўгена Есаулава давялося адыгрывацца, уступаючы 1:4 пасля двух перыядаў. У ходзе сустрэчы у беларусаў дакладнымі кідкамі вызначыліся Уладзімір Алістраў, які забіў галявы дубль, Антон Сядоў, Ягор Буяльскі. Вырашальны кідок у серыі булітаў у актыве Алега Качалоўскага.
Каманда Расіі на старце спаборніцтваў была мацнейшай за Славакію - 8:0.
У другім туры, 10 лістапада, згуляюць Расія - Латвія (11.45) і Славакія - Беларусь (15.00). Завершыцца міжнародны турнір 11 лістапада. За час правядзення спаборніцтваў пераможцамі шэсць разоў станавіліся хакеісты Расіі, тры - Беларусі, і адзін раз поспех святкавала юніёрская зборная Латвіі.
Арганізатарамі турніру выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь".-0-