Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2019, 10:38

"Юнацтва" атрымала другую перамогу над "Дынама-Маладзечна" ў паўфінале плей-оф экстралігіі

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" атрымалі другую перамогу над "Дынама-Маладзечна" з лікам 4:1 у плэй-оф экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вызначальным у рэзультаце сустрэчы стаў першы перыяд, калі падапечныя Міхаіла Захарава тройчы трапілі ў вароты сапернікаў. Дакладнымі кідкамі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" вызначыліся Міхаіл Стэфановіч, Павел Развадоўскі, Сяргей Дрозд і Ягор Гайнетдзінаў. У гасцей з Маладзечна аўтарам гола стаў Андрэй Бялевіч. "Юнацтва" вядзе ў серыі да чатырох перамог з лікам - 2:0.

Плэй-оф у экстралізе прадоўжыцца 22 сакавіка матчам у Гродне паміж "Нёманам" і "Шахцёрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі