Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 верасня 2019, 17:20

Івашка і Герасімаў выйшлі ў асноўную сетку турніру ў Санкт-Пецярбургу

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія тэнісісты выйшлі ў асноўную сетку турніру ў Санкт-Пецярбургу з прызавым фондам $1,1 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Ілья Івашка (135-ы нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена абыграў у дзвюх партыях італьянца Матэа Віёлу (204) - 6:4, 6:2.

Ягор Герасімаў (119) сустракаўся з расіянінам Раманам Сафіуліным (233) і перамог у трохсэтавым паядынку - 7:5, 6:7 (4:7), 6:5.

Турнір у Санкт-Пецярбургу фінішуе 22 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі