Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2018, 09:31

Італьянская гарналыжніца Годжа заваявала золата АГ у скорасным спуску

21 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Італьянская гарналыжніца Сафія Годжа заваявала залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у скорасным спуску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможца змагла пераадолець дыстанцыю за 1 мін 39,22 сек. Сярэбраным прызёрам стала нарвежка Рагнхільд Мавінкель - +0,09 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася Ліндсі Вон з ЗША - 0,47 сек. Некалькі вядучых спартсменак у гэтым відзе скорасных лыж фінішаваць не змаглі: швейцарка Лара Гут і італьянка Федэрыка Брыньёне.

На зімовых Гульнях у горных лыжах прадаўжае выступаць Юрый Данілачкін, які 22 лютага выйдзе на старт у мужчынскім слаламе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі