Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2017, 16:14

Іспанскі "Лагронья" будзе сапернікам гандбалістаў мінскага СКА ў 3-м раўндзе кваліфікацыі Кубка ЕГФ

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола ў Вене сёння адбылася жараб'ёўка 3-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка ЕГФ. Сапернікам мінскага СКА будзе іспанскі клуб "Лагронья", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы паядынак за выхад у групавую стадыю другога па рангу кантынентальнага турніру віцэ-чэмпіёны Беларусі правядуць у Мінску 18 або 19 лістапада, у адказ - 25 або 26 лістапада на пляцоўцы сапернікаў.

У папярэднім адборачным раўндзе падапечныя Ігара Папругі двойчы перайгралі гандбалістаў румынскага "Бухарэста" - 30:26 (у гасцях) і 33:30 (дома).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі