11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (94-ы нумар рэйтынгу АТР) выйшаў у фінал турніру ў аўстралійскім Канберы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паўфінале беларус перамог аргенцінскага тэнісіста Рэнца Оліва (331) - 6:1, 6:3. У фінальным паядынку сапернікам Ільі Івашкі будзе паляк Хуберт Гуркач (88).
У Мельбурне беларуска Вольга Гаварцова (390) не змагла прабіцца ў асноўную сетку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, уступіўшы ў 3-м крузе кваліфікацыі японцы Місакі Доі (133) - 6:7, 4:6.-0-