Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 красавіка 2017, 09:58

Ілья Івашка прынёс перамогу беларусам у матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі забяспечыла сабе агульную перамогу над тэнісістамі Аўстрыі ў матчы другога раўнда I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэцяе ачко заваяваў 9 красавіка Ілья Івашка, які перайграў Геральда Мельцэра - 7:6 (7:3), 3:6, 6:3, 6:1.

Сустрэча прадаўжалася 2 гадз 40 мін.

У першы гульнявы дзень Ілья Івашка таксама дабіўся поспеху, абыграўшы Юргена Мельцэра (7:6, 6:3, 4:6, 7:6).

Акрамя таго, 7 красавіка Ягор Герасімаў быў мацнейшы за Геральда Мельцэра (6:3, 6:3, 6:3), а ў суботу беларускі дуэт Максім Мірны / Яраслаў Шыла ўступіў аўстрыйскай пары Юліян Ноўл / Юрген Мельцэр (4:6, 6:7, 7:6, 4:6).

Вялікі ўклад у перамогу беларускіх тэнісістаў унеслі балельшчыкі, якія запоўнілі поўнасцю трыбуны і горача падтрымлівалі спартсменаў. Сярод гледачоў былі і вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая рыхтуецца да вяртання на корт пасля нараджэння сына.

Такім чынам, зборная Беларусі павяла ў матчы 3-1 заваявала права прадоўжыць барацьбу за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса.-0-

Фота Раміля Насібуліна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі