Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 студзеня 2019, 17:27

II Еўрапейскія гульні прызнаны самым значным кантынентальным спартыўным праектам 2019 года

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні ў Мінску прызнаны самым значным кантынентальным спартыўным праектам 2019 года па выніках апытання папулярнага рэсурсу Inside the Games, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі гульняў.

Арганізатары галасавання прапанавалі чытачам сайта на выбар чатыры варыянты: II Еўрапейскія гульні ў Мінску, Афрыканскія гульні ў Рабаце (Марока), Панамерыканскія гульні ў Ліме (Перу) і Ціхаакіянскія гульні ў Самоа. Балельшчыкі аддалі 93,45 працэнта галасоў за спартыўны форум у Беларусі.

Inside the Games - інтэрнэт-выданне, якое спецыялізуецца на асвятленні спартыўных падзей і алімпійскага руху.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа (Японія).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі