Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 чэрвеня 2019, 10:00

II Еўрапейскія гульні - пяты спаборніцкі дзень

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены пазмагаюцца за ўзнагароды ў шашэйных велагонках у мужчын і жанчын, жаночых сінхронных і індывідуальных скачках на батуце ў мужчын. Запланавана таксама спартыўная акрабатыка, турнір змешаных каманд у дзюдаістаў, стральба з малакалібернай вінтоўкі. Першыя медалі будуць разыграны на спаборніцтвах па настольным тэнісе. Таксама стартуе турнір майстроў пляжнага футбола, прадоўжаць спаборнічаць бадмінтаністы. На вяслярным канале ў Заслаўі пройдуць стартавыя заезды спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ. Пачнуцца першыя паядынкі майстроў вольнай барацьбы, баксёры прадоўжаць кваліфікацыйныя баі, адбудуцца чвэрцьфіналы турніру па лёгкай атлетыцы.

Карэспандэнты БЕЛТА знаходзяцца на галоўных спартыўных арэнах. Аб важнейшых падзеях чарговага спаборніцкага дня - у нашым аглядзе.

Беларусы заваявалі 4 узнагароды ў чарговы дзень ІІ Еўрапейскіх гульняў, адна з іх залатаяБеларусы заваявалі 4 узнагароды ў чарговы дзень ІІ Еўрапейскіх гульняў, адна з іх залатая
На вышэйшую прыступку п'едэстала гонару паднялася вядомая дзюдаістка Марына Слуцкая, якая выйграла золата ў вагавой катэгорыі звыш 78 кг.

Шашэйная велагонка

Беларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка выйграў гонку з раздзельным стартам на II Еўрапейскіх гульняхБеларускі веласіпедыст Васіль Кірыенка выйграў гонку з раздзельным стартам на II Еўрапейскіх гульнях

Алёна Амялюсік заняла 5-е месца ў індывідуальнай шашэйнай велагонцы II Еўрапейскіх гульняўАлёна Амялюсік заняла 5-е месца ў індывідуальнай шашэйнай велагонцы II Еўрапейскіх гульняў

Стральба з лука

Беларуская лучніца Ганна Марусава не выйшла ў 1/8 фіналу II Еўрапейскіх гульняўБеларуская лучніца Ганна Марусава не выйшла ў 1/8 фіналу II Еўрапейскіх гульняў
У 1/32 фіналу стральбы з класічнага лука спартсменка перамагла кіпрыётку - 6:2, а ў матчы за выхад у 1/8 фіналу ўступіла ў "перастрэлцы" італьянцы Таццяне Андрэолі - 5:6.

Настольны тэніс

Самсонаў прайграў Болю ў 1/4 фіналу турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняўСамсонаў прайграў Болю ў 1/4 фіналу турніру па настольным тэнісе II Еўрапейскіх гульняў

Беларуская каманда заняла пятае месца на турніры па дзюдо II Еўрапейскіх гульняўБеларуская каманда заняла пятае месца на турніры па дзюдо II Еўрапейскіх гульняў
У кваліфікацыях беларускія атлеты выйгралі ў каманды Венгрыі - 4:2 і зборнай Аўстрыі - 4:1. У паўфінальных паядынках з камандай Расіі нашы атлеты ўступілі - 4:2.

Майстар-класы па дзюдо для дзяцей і бацькоў ад знакамітых спартсменаўМайстар-класы па дзюдо для дзяцей і бацькоў ад знакамітых спартсменаў

Два беларускія барцы вольнага стылю выйшлі ў паўфінал турніру II Еўрапейскіх гульняўДва беларускія барцы вольнага стылю выйшлі ў паўфінал турніру II Еўрапейскіх гульняў

Лёгкая атлетыка

Мінск жыве II Еўрапейскімі гульнямі - украінскі журналістМінск жыве II Еўрапейскімі гульнямі - украінскі журналіст
"Адчуваецца, што Гульні стварылі ў Мінску атмасферу свята, - сказаў Ігар Чамярыс. - Горад прыгожы, дагледжаны, чысты, з выдатнай інфраструктурай, жыве II Еўрапейскімі гульнямі".

Выступленні беларускіх атлетаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях выклікаюць гонар за краіну - меркаваннеВыступленні беларускіх атлетаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях выклікаюць гонар за краіну - меркаванне
На думку Уладзіміра Скальзкова, правядзенне Еўрапейскіх гульняў у Беларусі - гэта важны крок наперад для стымулявання і развіцця беларускага спорту.

Еўрапейскія гульні ўзмоцняць цікавасць да масавага спорту ў краіне - ЕлісееўЕўрапейскія гульні ўзмоцняць цікавасць да масавага спорту ў краіне - Елісееў
Прэзідэнт Еўрапейскай і Усерасійскай федэрацый самба ўпэўнены, што інвестыцыі ў правядзенне гульняў стануць укладаннямі на доўгі перыяд. Няхай яны акупяцца не адразу, але праз некалькі гадоў вынік будзе - здаровае пакаленне.

Качыянчыч: спорт - гэта спроба знайсці шляхі вырашэння міжнародных канфліктаўКачыянчыч: спорт - гэта спроба знайсці шляхі вырашэння міжнародных канфліктаў
Янез Качыянчыч нагадаў, што ў былыя часы пры правядзенні Алімпійскіх гульняў прыпыняліся ўсе канфлікты і войны. І цяпер вялікія спаборніцтвы, у тым ліку Еўрапейскія гульні, садзейнічаюць аб'яднанню краін.

Традыцыя Еўрапейскіх гульняў можа ўнесці важны ўклад у забеспячэнне мірнай будучыні Еўропы - ДапкюнасТрадыцыя Еўрапейскіх гульняў можа ўнесці важны ўклад у забеспячэнне мірнай будучыні Еўропы - Дапкюнас
"Гэта будучыня можа і павінна стаць рэальнасцю, калі палітыкі, усе людзі добрай волі выкарыстоўваюць маральны зарад гульняў для спынення войнаў", - заявіў Андрэй Дапкюнас.

Дзюдаістка Марына Слуцкая ў праекце "Алімпійскі выбар" падтрымала мінскую СДЮШАРДзюдаістка Марына Слуцкая ў праекце "Алімпійскі выбар" падтрымала мінскую СДЮШАР
Уладальніца залатога медаля пачынала свой шлях у вялікі спорт менавіта ў гэтай навучальнай установе, СДЮШАР пералічана Br15 тыс.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі