Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 снежня 2017, 18:55

Ігрок ХК "Дынама-Мінск" выбраны балельшчыкамі для ўдзелу ў Матчы зорак КХЛ

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігрок ХК "Дынама-Мінск" Марк-Андрэ Граньяні выбраны балельшчыкамі для ўдзелу ў Матчы зорак КХЛ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў мінскай камандзе.

Галасаванне балельшчыкаў на сайце Матчу зорак КХЛ завершана: у Астане 13-14 студзеня ад мінскага клуба згуляе абаронца Марк-Андрэ Граньяні.

За канадца аддалі 5964 галасы - гэта лепшы рэзультат сярод усіх хакеістаў, якія ўдзельнічалі ў апытанні балельшчыкаў.

Нападаючы "зуброў" Аляксандр Кітараў, які атрымаў 5421 голас, застаўся на трэцім месцы сярод нападаючых дывізіёна Баброва. На 398 галасоў дынамаўца апярэдзіў Элі Толванен з "Ёкерыта". Другім на фініш прыйшоў прадстаўнік СКА Ілья Кавальчук (5598), які даволі нечакана абагнаў беларуса ў перадапошні дзень галасавання. Такім чынам, на Матч зорак КХЛ адправяцца Толванен і Кавальчук.

Ад дывізіёна Баброва, згодна з выбарам балельшчыкаў, на Матч зорак КХЛ паедзе таксама абаронца Дзмітрый Калінін ("Спартак").

У Астану ад дывізіёна Тарасава адправяцца абаронцы Стафан Кронваль ("Лакаматыў") і Мікіта Несцераў (ЦСКА), нападаючыя Кірыл Капрызаў (ЦСКА) і Дзмітрый Кагарліцкі ("Поўначсталь").

Дывізіён Харламава на Матч зорак КХЛ дэлегаваў абаронцаў Андрэя Маркава ("Ак Барс") і Крыса Лі ("Металург", Магнітагорск), нападаючых Сяргея Мазякіна ("Металург", Магнітагорск) і Уладзіміра Ткачова ("Ак Барс").

Дывізіён Чарнышова ў Астане будуць прадстаўляць абаронцы Кевін Далмэн ("Барыс") і Філіп Ларсэн ("Салават Юлаеў"), нападаючыя Найджэл Доус ("Барыс") і Лінус Умарк ("Салават Юлаеў").

Далей зробяць выбар журналісты, якія вызначаць аднаго форварда, абаронцу і варатара ў кожным дывізіёне, а таксама адбудзецца выбар КХЛ, якая даўкамплектуе склады паводле свайго меркавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі