11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Аргенціны толькі ў апошнім туры паўднёваамерыканскага адборачнага турніру змаглі заваяваць права выступіць у фінальнай частцы ЧС-2018 у Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Аргенцінскай камандзе дапамог яе лідар Ліянэль Месі, які аформіў хет-трык у гасцявым паядынку з Эквадорам - 3:1. Ад Паўднёвай Амерыкі пуцёўкі ў Расію таксама атрымалі зборныя Бразіліі, Уругвая і Калумбіі.
Ад Еўропы на сусветным першынстве акрамя гаспадароў згуляюць каманды Англіі, Бельгіі, Германіі, Ісландыі, Іспаніі, Польшчы, Сербіі, Францыі і Партугаліі. Яшчэ чатыры еўрапейскія пропускі ў стыкавых сустрэчах у лістападзе разыграюць каманды Даніі, Ірландыі, Італіі, Паўночнай Ірландыі, Харватыі, Швецыі, Грэцыі і Швейцарыі. Жараб'ёўка пар адбудзецца 17 кастрычніка ў Цюрыху, а самі "стыкі" пройдуць у перыяд з 9 па 14 лістапада.
З іншых канфедэрацый білеты ў Расію могуць заказваць зборныя Мексікі, Коста-Рыкі, Японіі, Рэспублікі Карэя, Ірана, Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Нігерыі і Панамы. Яшчэ два ўладальнікі пуцёвак на ЧС вызначацца пасля лістападаўскіх міжкантынентальных стыкавых паядынкаў: Гандурас - Аўстралія, Перу - Новая Зеландыя.
Фінальны этап 21-га чэмпіянату свету па футболе пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.-0-