Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 мая 2017, 15:21

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" плануе цалкам адмовіцца ад паслуг легіянераў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" плануе цалкам адмовіцца ад паслуг легіянераў. Аб гэтым па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам міністр унутраных спраў, старшыня наглядальнага савета ХК "Дынама-Мінск" Ігар Шуневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніку дзяржавы была прапанавана новая канцэпцыя развіцця хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Адным з напрамкаў гэтай канцэпцыі з'яўляецца перспектыўная і поўная адмова ад паслуг легіянераў, у тым ліку ў трэнерскім штабе", - сказаў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, гэта задума ў цэлым адобрана Прэзідэнтам. "Наколькі гэта можна эфектыўна і хутка зрабіць, я далажу кіраўніку дзяржавы ў бліжэйшы час па яго даручэнні, падлічыўшы ўсе нашы крокі і магчымасці, у тым ліку фінансавыя, для рэалізацыі такой задумы", - адзначыў старшыня наглядальнага савета клуба.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Ігар Шуневіч пацвердзіў, што размова ў тым ліку ідзе аб адмове ад легіянераў сярод ігракоў. "Мы хочам стымуляваць наш нацыянальны хакей, нашу нацыянальную хакейную школу. І адным са спосабаў такога стымулявання лічым магчымасць адмовы ад замежнай дапамогі", - заявіў ён.

Што датычыцца магчымых тэрмінаў для рэалізацыі прапановы, Ігар Шуневіч сказаў: "Думаю, што задума будзе рэалізавана ўжо ў гэтым сезоне".

Старшыня наглядальнага савета ХК "Дынама-Мінск" таксама далажыў Аляксандру Лукашэнку аб пачатку камплектавання каманды на наступны сезон і іншых пытаннях у дзейнасці клуба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі