Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2019, 12:04

Хакеісты зборнай Латвіі ўступілі Швейцарыі, Канада закінула 8 шайбаў Вялікабрытаніі на ЧС у Славакіі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Латвіі ўступілі Швейцарыі з лікам 1:3 на чэмпіянаце свету ў Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча ў Браціславе прайшла на высокіх скорасцях са значнай колькасцю небяспечных момантаў, але вялікай колькасці галоў балельшчыкі не ўбачылі. Надзейна дзейнічалі галкіперы абедзвюх зборных. Лік у матчы ўдалося адкрыць толькі ў сярэдзіне другога перыяду. Грэгары Хофман упэўнена рэалізаваў свой кідок і вывеў швейцарцаў наперад - 1:0. Яшчэ да адпачынку латвійцы змаглі рэалізаваць большасць. Аўтарам гола стаў Мікс Індрашыс - 1:1.

У трэцім перыядзе латвійцы мелі некалькі шанцаў выйсці наперад пры гульні ў большасці, але не скарысталіся гэтымі момантамі. Пад канец гульні швейцарцы зрабілі накід шайбы на пятачок варот Элвіса Мерзлікінса, і Ніка Хішыр вывеў сваю каманду наперад - 2:1. Канчатковы лік швейцарцы ўстанавілі пасля дакладнага кідка ў пустыя вароты латвійцаў.

Зборная Швейцарыі з'яўляецца сярэбраным прызёрам сусветнага форуму 2018 года і ў 2020-м стане гаспадаром наступнага планетарнага турніру. Латвія сумесна з Беларуссю ў 2021 годзе прыме таксама чэмпіянат свету па хакеі.

Турнірнае становішча групы В: Расія - 6 (2), Чэхія - 6 (2), Швейцарыя - 6 (2), Швецыя - 3 (2), Латвія - 3 (2), Нарвегія - 0 (2), Аўстрыя - 0 (2), Італія - 0 (2).

У матчы групы А зборная Канады ўпэўнена перайграла Вялікабрытанію - 8:0.

Турнірнае становішча: Фінляндыя - 6 ачкоў (2 матчы), Германія - 6 (6), Канада - 3 (2), Славакія - 3 (2), ЗША - 3 (2), Данія - 2 (2), Францыя - 1 (2) , Вялікабрытанія - 0 (2).

Чэмпіянат свету па хакеі ў элітным дывізіёне прадоўжыцца 13 мая чатырма цікавымі процістаяннямі: у 17.15 згуляюць у горадзе Кошыцэ ЗША - Фінляндыя, а ў Браціславе сустрэнуцца Расія - Чэхія, у 21.15 на лёд выйдзе Славакія супраць Канады (Кошыцэ), Швецыя і Нарвегія згуляюць у Браціславе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі