Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2019, 11:46

Хакеісты зборнай Канады абыгралі Славакію, Швецыя разграміла Нарвегію на чэмпіянаце свету

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Канады ў выніковым матчы абыграла Славакію з лікам 6:5 на чэмпіянаце свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гаспадары турніру ўпэўнена пачалі сустрэчу і павялі - 2:0. Паўночнаамерыканцы здолелі яшчэ да першага перапынку адыграцца, а пасля адпачынку балельшчыкі ў Кошыцэ ўбачылі яшчэ пяць галоў. Канадцы к сярэдзіне другога перыяду зноў уступалі 2:4, але рэалізаваўшы большасць і ўпэўнена згуляўшы на пятачку, зраўнялі лік - 4:4. Шайба з вострага вугла Троя Стэчэра (5:4) і зусім прымусіла славацкую каманду замяніць галкіпера.

У заключныя дваццаць мінут сустрэчы гаспадарам чэмпіянату ўдалося зрабіць лічбы на табло роўнымі - 5:5, а за дзве секунды да заканчэння трэцяга перыяду Марк Стоўн выкарыстаў колькасную большасць Канады, адправіўшы шайбу ў бліжнюю ад галкіпера "дзявятку" варот.

Турнірнае становішча групы А: Фінляндыя - 7 (3), Германія - 6 (2), Канада - 6 (3), ЗША - 5 (3), Славакія - 3 (2), Данія - 2 (2), Францыя - 1 (2), Вялікабрытанія - 0 (2).

У групе В зборная Швецыі дабілася другой перамогі запар на турніры. "Трэ крунур" перамаглі Нарвегію - 9:1.

Турнірнае становішча групы В: Расія - 9 ачкоў матчу (3), Швейцарыя - 6 (2), Чэхія - 6 (3), Швецыя - 6 (3), Латвія - 3 (2), Нарвегія - 0 (3), Аўстрыя - 0 (2), Італія - 0 (2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі