Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 красавіка 2018, 09:22

Хакеісты зборнай Беларусі пацярпелі паражэнне ад Нарвегіі на "Еўравыкліку"

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі пацярпелі паражэнне ад Нарвегіі з лікам 1:2 (0:1, 0:0, 1:1) у турніры "Еўравыклік", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы, які адбыўся ў Жлобіне, падапечныя Дэйва Льюіса стараліся дамінаваць у атацы, але госці больш рацыянальна выкарыстоўвалі свае галявыя моманты.

У першым перыядзе Томас Ольсан ужо на 4-й хвіліне вывеў гасцей наперад. Нарвежцы падтрымлівалі высокія скорасці і стараліся ні ў чым не ўступаць беларусам. Перапынак перад пачаткам другога перыяду ў лядовым палацы Жлобіна зацягнуўся. Лёдазалівачная машына выйшла са строю ў час работы. Гэту паўзу трэнерскі штаб гаспадароў, у які акрамя Дэйва Льюіса ўваходзяць Міхаіл Захараў і Сяргей Пушкоў, паспрабаваў выкарыстаць з карысцю. Пасля аднаўлення гульні беларусы дамінавалі ў матчы, але зраўнаваць лік змаглі толькі на 42-й хвіліне. Колькасную перавагу рэалізаваў Шарль Лінгле, выкарыстаўшы перадачу Ягора Шаранговіча, - 1:1. Аднак развіць свой поспех нашай камандзе не ўдалося. На 53-й хвіліне Стэфан Эспеланд зноў вывеў нарвежцаў наперад - 2:1.

Паўторны паядынак паміж гэтымі камандамі пройдзе 28 красавіка ў Бабруйску. Маючы адбыцца матч стане заключным для зборнай Беларусі перад чэмпіянатам свету, які стартуе 4 мая.

Першую гульню на сусветным форуме ў Даніі наша нацыянальная каманда правядзе са шведамі.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі