Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 сакавіка 2019, 12:18

Хакеісты ЦСКА і СКА згуляюць у фінале Заходняй канферэнцыі плэй-оф КХЛ

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маскоўскі ЦСКА і піцерскі СКА выйшлі ў фінал Заходняй канферэнцыі плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У пятым матчы серыі ЦСКА быў мацнейшы за сапернікаў з маскоўскага "Дынама" - 3:2. Клуб з Санкт-Пецярбурга сустрэў яшчэ больш упартае супраціўленне з боку яраслаўскага "Лакаматыва". Значна зменены склад "чыгуначнікаў", якія прадаставілі шанц у пятым матчы згуляць перспектыўным ігракам, змог перавесці матч са СКА ў авертайм - 4:4. У дадатковы час Дзінар Хафізулін прынёс перамогу піцерскаму клубу - 5:4. Абедзве серыі ў Заходняй канферэнцыі завяршыліся з лікам - 4:1.

Фінальнае процістаянне на Захадзе пачнецца 28 сакавіка, наступныя матчы запланаваны на 30 сакавіка, 1, 3 і, калі спатрэбіцца, 5, 7, 9 красавіка.

Ва Усходняй канферэнцыі КХЛ сёння будуць згуляны пятыя матчы. "Барыс" пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Андрэя Скабелкі згуляе ў 14.00 на сваёй пляцоўцы з "Авангардам" (лік у серыі да чатырох перамог - 3:1 на карысць амічоў), у Екацярынбургу "Аўтамабіліст" у 17.00 сустрэнецца з уфімскім "Салаватам Юлаевым".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі