Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 красавіка 2018, 12:34

Хакеісты ЦСКА абыгралі ў авертайме "Ак Барс" і скарацілі адставанне ў фінале плэй-оф КХЛ

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты ЦСКА абыгралі ў авертайме "Ак Барс" з лікам 3:2 (1:2, 1:0, 0:0, 1:0) і скарацілі адставанне ў фінальнай серыі плэй-оф КХЛ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двух паражэнняў у Казані армейцы ўступалі ў серыі да чатырох перамог - 0:2. На сваёй пляцоўцы масквічы намаганнямі Кірыла Пятрова адкрылі лік, але пад канец першага перыяду прапусцілі ад "Ак Барса" двойчы - 1:2. ЦСКА змог зноў вызначыцца толькі на 39-й мінуце паядынку. Нічыйны лік не змяніўся да завяршэння асноўнага часу сустрэчы. У дадатковым перыядзе гаспадары пляцоўкі скарысталіся памылкай абаронцаў казанцаў, і Кірыл Пятроў зрабіў галявы дубль - 3:2.

Лік у фінальнай серыі КХЛ у барацьбе за Кубак Гагарына стаў 2:1 на карысць "Ак Барса". Чацвёртая гульня вырашальнай стадыі плэй-оф пройдзе 20 красавіка ў Маскве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі