Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 11:15

Хакеісты "Шахцёра" перамаглі "Юнацтва" і лідзіруюць у турнірнай табліцы экстралігі

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Шахцёра" перамаглі на выездзе мінскае "Юнацтва" з лікам 3:2 (0:0, 2:1, 1:1) і лідзіруюць у турнірнай табліцы беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Салігорская каманда ў праведзеным на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" матчы ўдала выкарыстала колькасную перавагу пры гульні ў няроўных складах. Мінчане на зыходзе 23-й мінуты намаганнямі Паўла Развадоўскага адкрылі лік, але падапечныя Уладзіміра Цыплакова зраўнавалі лічбы на табло пры гульні ў большасці - шайба на рахунку Арцёма Дзямкова. А на зыходзе другога перыяду цэлі дасягнуў дакладны кідок Ільі Камбовіча - 2:1. У трэцім перыядзе нападаючы "гарнякоў" Кірыл Нікулін павялічыў перавагу гасцей у ліку - 3:1. "Юнацтва" змагло толькі на 60-й мінуце гульні скараціць адставанне пасля кідка Максіма Парфеяўца.

Хакеісты "Шахцёра" пасля 11 матчаў у экстралізе маюць у актыве 32 ачкі і ўпэўнена ўзначальваюць турнірную табліцу.

Рэзультаты астатніх матчаў: "Гомель" - "Металург-Жлобін" - 1:0, "Дынама-Маладзечна" - "Беларусь U-20" - 3:2 (у авертайме), "Віцебск" - "Хімік" - 2:4 , "Магілёў" - "Брэст" - 4:2.

Турнірнае становішча: 1. "Шахцёр" - 32 ачкі (11 матчаў). 2. "Юнацтва-Мінск" - 26 (10). 3. "Гомель" - 23 (11). 4. "Металург" - 18 (11). 5. "Нёман" - 17 (8). 6. "Беларусь U-20" - 17 (11). 7. "Дынама-Маладзечна" - 15 (10). 8. "Ліда" - 14 (10). 9. "Магілёў" - 9 (11). 10. "Хімік" - 8 (11). 11. "Віцебск" - 6 (11). 12. "Брэст" - 4 (11).

Чарговыя матчы ў экстралізе адбудуцца 14 кастрычніка. "Шахцёр" зноў сустрэнецца з "Юнацтвам", але ўжо на сваёй пляцоўцы. Хакеісты "Нёмана" згуляюць з "Лідай", "Брэст" прыме "Магілёў", "Хімік" згуляе з "Віцебскам", а "Металург-Жлобін" дома пастараецца ўзяць рэванш за паражэнне ў "Гомеля".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі