Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2019, 11:22

Хакеісты Расіі перамаглі Швецыю, Канада мацнейшая за ЗША на ЧС

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Расіі з лікам 7:4 перамаглі Швецыю на чэмпіянаце свету ў Славакіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заключны матч у групе В выдаўся багатым на галы. Першы перыяд застаўся за дзеючымі чэмпіёнамі свету са Швецыі - 1:0, але пасля адпачынку сітуацыя на пляцоўцы змянілася кардынальным чынам. Падапечныя Ільі Вараб'ёва даказалі, што не дарэмна лічацца фаварытамі турніру. Аўтарамі галоў у мінулым матчы ў складзе зборнай Расіі сталі Арцём Анісімаў (21 мінута), Яўген Дадонаў (25), Аляксандр Авечкін (29), Кірыл Капрызаў (35), Міхаіл Грыгарэнка (38), Яўген Малкін (38), Дзмітрый Арлоў (53).

Пад заслону другога перыяду нервы не вытрымалі ў Патрыка Хорнквіста, які быў выдалены да канца гульні за неспартыўныя паводзіны.

Турнірнае становішча групы В: Расія - 21 (7), Чэхія - 18 (7), Швецыя - 15 (7), Швейцарыя - 12 (7), Латвія - 9 (7), Нарвегія - 6 (7), Італія - 2 (7), Аўстрыя - 1 (7).

У групе А Канада ўпэўнена перамагла зборную ЗША - 3:0 і апярэдзіла ў турнірнай табліцы Фінляндыю.

Турнірнае становішча групы А: Канада - 18 ачкоў (7 матчаў), Фінляндыя - 16 (7), Германія - 15 (7), ЗША - 14 (7), Славакія - 11 (7), Данія - 6 (7), Вялікабрытанія - 2 (7), Францыя - 2 (7).

У 1/4 фіналу чэмпіянату свету ў Славакіі 23 мая згуляюць: Расія - ЗША, Чэхія - Германія, Фінляндыя - Швецыя і Канада - Швейцарыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі