Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 кастрычніка 2018, 13:57

Хакеісты "Нёмана" ўступілі "Айсберэну"

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Нёмана" ўступілі ў гасцявой сустрэчы нямецкаму "Айсберэну" з лікам 1:4 і не змогуць прадоўжыць барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы праведзеным у Берліне падапечным Сяргея Пушкова толькі ў першым перыядзе ўдалося на роўных процістаяць апаненту. Далей гаспадары пляцоўкі дамінавалі ў гульні. Адзіная закінутая шайба ў гродзенцаў у актыве Антона Елісеенкава.

Паражэнне ад "Айсберэна" не дасць магчымасці "Нёману" прадоўжыць удзел у турніры на стадыі плэй-оф.

Турнірная табліца групы D: "Цуг" (Швейцарыя) - 13 ачкоў (5 матчаў), "Камета Брно" (Чэхія) - 9 (5), "Нёман" - 5 (5), "Айсберэн" - 3 (5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі