Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 жніўня 2018, 09:44

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў першым спарынгу новага сезона

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" ўступілі новасібірскай "Сібіры" ў першым спарынгу новага сезона, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На лёдзе "Мінск-Арэны" абноўленая каманда Гордзі Дуайера прапусціла першую шайбу на зыходзе першай мінуты гульні. У сярэдзіне стартавага перыяду Арцём Арцемаў зраўнаваў лік, а на 31-й мінуце сустрэчы госці закінулі пераможную шайбу - 2:1 на карысць "Сібіры".

Наступным этапам перадсезоннай падрыхтоўкі для мінскіх "зуброў" стане турнір Кубак губернатара Ніжагародскай вобласці. Там мінчане правядуць 4 матчы: з ніжагародскім "Тарпеда" (5 жніўня), рыжскім "Дынама" (6 жніўня), маскоўскім "Дынама" (9 жніўня) і "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга (11 жніўня). Затым каманда адправіцца ў Рыгу на традыцыйны турнір Кубак ЛЧ. У латвійскай сталіцы сапернікамі мінскай дружыны будуць рыжскае "Дынама" (21 жніўня), швейцарскі "Давос" (22 жніўня), казанскі "Ак Барс" (23 жніўня) і яраслаўскі "Лакаматыў" (26 жніўня).

Свой 11-ы сезон у Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае "Дынама" пачне 3 верасня выязной сустрэчай з "Ак Барсам", 5 верасня падапечныя Гордзі Дуайера згуляюць у Ніжнім Ноўгарадзе з "Тарпеда", а 7 верасня - з ніжнякамскім "Нафтахімікам". Першы дамашні матч у "Мінск-Арэне" дынамаўцы правядуць 10 верасня супраць фінскага "Ёкерыта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі