22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі екацярынбургскаму "Ааўтамабілісту" ў Кубку Латвійскай чыгункі з лікам 0:6. Турнір праходзіць у Рызе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На першай хвіліне матчу форвард "Аўтамабіліста" Мэйсек Брукс паспяхова атакаваў вароты мінчан - 1:0. У сярэдзіне першага перыяду ігрок екацярынбургскага клуба аформіў дубль, на 18-й хвіліне процістаяння форвард Мікіта Сетдзікаў падтрымаў партнёра па камандзе - 3:0. У пачатку другога перыяду Мэйсек Брукс аформіў хет-трык - 4:0. Кропку ў матчы паставіў нападаючы "Аўтамабіліста" Пітэр Холанд, які забіў у вароты "зуброў" дзве шайбы запар - 6:0.
Наступны матч у Рызе мінчане правядуць 24 жніўня супраць "Дынама-Рыга".
12-ы па ліку сезон у Кантынентальнай лізе стартуе 1 верасня, у рэгулярным чэмпіянаце прымуць удзел 24 каманды, якія традыцыйна падзелены на Заходнюю і Усходнюю канферэнцыі.
Мінскія дынамаўцы выступяць на Захадзе ў дывізіёне Тарасава. Першы матч правядуць 2 верасня на сваёй пляцоўцы супраць ніжнякамскага "Нафтахіміка". У мінулым сезоне КХЛ "зубры" выступілі няўдала, заняўшы 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі і не трапіўшы ў плэй-оф другі раз запар.-0-