Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 кастрычніка 2019, 11:58

Хакеісты мінскага "Дынама" перамаглі "Сочы" ў дамашнім матчы КХЛ

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі 1 кастрычніка ў каманды "Сочы" ў дамашнім матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. Паядынак прайшоў у "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першы перыяд вызначыўся актыўным процістаяннем сапернікаў, але завяршыўся без закінутых шайбаў. На 22-й мінуце гульні форвард "дынамаўцаў" Тэему Пулкінен прарваўся цераз абарону праціўнікаў і закінуў першы гол - 1:0. У трэцім перыядзе хакеісты "Сочы" ўзялі ініцыятыву на сябе, актыўна атакуючы вароты "Дынама", зраўнаваць лік удалося форварду гасцей Сяргею Шмялёву - 1:1.

Выявіць мацнейшага хакеісты за тры перыяды не змаглі, а ў дадатковы час кропку ў матчы паставіў форвард "зуброў" Арцём Дзямкоў - 2:1.

Наступны матч "зубры" правядуць дома з чэлябінскім "Трактарам" (3 кастрычніка) і казанскім "Ак Барсам" (6 кастрычніка).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі