Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2019, 17:17

Хакеісты "Юнацтва" даведаліся пра сапернікаў у Лізе чэмпіёнаў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Юнацтва" па выніках жараб'ёўкі даведаліся пра сапернікаў у Лізе чэмпіёнаў у сезоне-2019/2020, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Чэмпіёны Беларусі выступяць у групе D разам з сапернікамі з "Пеліканс Лахці" (Фінляндыя), "Лазаны" (Швейцарыя) і чэшскага "Ацэларжы Тршынец".

У розыгрышы хакейнай Лігі чэмпіёнаў сезона-2019/2020 прымуць удзел 32 каманды, якія падзелены на восем груп па чатыры ў кожнай. Першы раўнд турніру пройдзе з 29 жніўня па 16 кастрычніка бягучага года. На групавым этапе каманды правядуць шэсць матчаў: па адной гульні дома і ў гасцях з кожным з прадстаўнікоў сваёй групы. Каманды, якія занялі першае і другое месцы на папярэднім раўндзе, атрымаюць пуцёўкі ў 1/8 фіналу плэй-оф.

Раней мінскае "Юнацтва" выступала ў гэтым клубным турніры ў сезоне-2016/2017 і сезоне-2018/2019.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі