Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 жніўня 2018, 14:14

Хакеісты "Дынама-Мінск" прайгралі аднаклубнікам з Масквы на Кубку губернатара ў Ніжнім Ноўгарадзе

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі аднаклубнікам з Масквы з лікам 2:4 (0:0, 1:3, 1:1) на Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Стартавыя мінуты сустрэчы прайшлі з перавагай беларускай каманды. Масквічы даволі часта выдаляліся, што давала магчымасць падапечным Гордзі Дуаера востра атакаваць. Сітуацыя на пляцоўцы змянілася пасля перапынку. Да 34-й мінуты сапернікі "зуброў" тройчы паразілі вароты Юнаса Энрата і перахапілі ініцыятыву. У складзе мінскага "Дынама" закінутымі шайбамі адзначыліся Бо Бенет (35) і Андрэй Касціцын (60).

Хакеісты "Дынама" завершаць выступленне ў Ніжнім Ноўгарадзе 11 жніўня матчам з екацярынбургскім "Аўтамабілістам", які з 11 ачкамі ўжо стаў пераможцам турніру з чатырма перамогамі ў чатырох матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі