Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2018, 14:49

Хакеісты "Дынама-Маладзечна" абыгралі ў гасцях чэмпіёнаў экстралігі з "Нёмана"

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Дынама-Маладзечна" абыгралі ў гасцях чэмпіёна экстралігі "Нёман" з лікам 3:2 (2:0, 0:0, 1:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Абодва клубы ў канцы жніўня сустракаліся ў фінале Кубка Салея, у якім перамаглі гродзенцы, дадаўшы да вясенняга чэмпіёнскага тытула і ганаровы трафей.

Каманда з Мінскай вобласці ў мінулым матчы ў Гродне больш паспяхова рэалізоўвала галявыя моманты. Былы форвард "Нёмана" Вячаслаў Лісічкін адкрыў лік на 12-й мінуце першага перыяду, а вопытны Аляксей Яфіменка ў хуткім часе рэалізаваў большасць - 2:0 на карысць "Дынама-Маладзечна".

У пачатку трэцяга перыяду чэмпіёнам Беларусі намаганнямі Артура Савінава і Арцёма Ляўшы ўдалося зраўнаваць лік - 2:2. Аднак праз мінуту нападаючы гасцей Руслан Журня трэці раз паразіў вароты "Нёмана".

У мінулым туры ў дывізіёне А хакеісты "Шахцёра" на выездзе абыгралі "Гомель" - 3:1. Маладзёжная зборная Беларусі ў рэзультатыўным матчы была мацнейшая за сапернікаў з "Ліды" - 5:4. Мінскае "Юнацтва" ў Жлобіне разграміла "Металург" - 6:0.

Турнірнае становішча: "Гомель" - 9 ачкоў (4 матчы), "Дынама-Маладзечна" - 9 (4), "Юнацтва-Мінск" - 6 (2), "Шахцёр" - 6 (3), "Беларусь U-20" - 4 (4), "Нёман" - 3 (2), "Металург" - 2 (4), "Ліда" - 0 (3).

Чарговыя матчы ў дывізіёне А экстралігі адбудуцца 15 верасня. У гэты дзень згуляюць "Юнацтва" - "Гомель", "Нёман" - "Беларусь U-20", "Металург" - "Шахцёр", "Ліда" - "Дынама-Маладзечна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі