Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2019, 12:45

Хакеісты "Далас Старз" сталі пятымі чвэрцьфіналістамі Кубка Стэнлі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты "Далас Старз" сталі пятымі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Стэнлі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу ў шостым паядынку 1/8 фіналу "Далас" у авертайме вырваў перамогу ў "Нэшвіла" з лікам 2:1, выйграўшы серыю 4:2. У чвэрцьфінале "зоркі" сустрэнуцца з "Сент Луісам", які ў серыі 1/8 фіналу быў мацнейшым за "Вініпег" - 4:2.

Цяперашні ўладальнік галоўнага трафея Нацыянальнай хакейнай лігі "Вашынгтон" не змог атрымаць чацвёртую вікторыю, уступіўшы на выездзе "Караліне" з рэзультатам 2:5. Лідар сталічнай каманды расійскі форвард Аляксандр Авечкін закінуў адну шайбу. Лік у серыі зраўнаваўся - 3:3 і яе вырашальны паядынак адбудзецца 25 красавіка ў амерыканскай сталіцы. Пераможцу гэтай пары ў 1/4 фіналу чакае "Нью-Ёрк Айлендэрс", які выйграў сваю серыю 1/8 фіналу ў "Пітсбурга" з "сухім" лікам 4:0.

Пераможцы яшчэ двух процістаянняў, у якіх аднолькавы лік - 3:3, вызначацца ў ноч на 24 красавіка. Хакеісты "Бостана" прымуць на сваёй арэне гасцей з "Таронта" і ў выпадку поспеху выйдуць на "Каламбус", які выбіў з барацьбы лепшую каманду рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Тампу". "Сан Хасэ" ў сябе дома сустрэнецца з "Вегасам", пераможцу гэтай пары ў чвэрцьфінале чакае "Каларада", які ўзяў верх над "Калгары".

У мінулым сезоне ўпершыню ўладальнікамі Кубка Стэнлі сталі хакеісты "Вашынгтона", якія перамаглі ў фінальнай серыі "Вегас" з рэзультатам 4:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі