Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2018, 18:14

Хакеісткі Канады і ЗША трэці раз запар выйшлі ў фінал Алімпійскіх гульняў

19 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На жаночым хакейным турніры Алімпіяды вызначыліся ўдзельнікі медальных матчаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У абодвух сённяшніх паўфіналах дамінавалі заакіянскія хакеісткі. У першым з іх каманда ЗША разграміла саперніц з Фінляндыі 5:0, а ў другім паядынку за выхад у фінал дзеючыя алімпійскія чэмпіёнкі - канадкі - з такім жа лікам перайгралі расіянак.

Такім чынам, 21 лютага расіянкі згуляюць з камандай Фінляндыі ў барацьбе з алімпійскую бронзу, 22 лютага ў паядынку за чэмпіёнскі тытул сустрэнуцца зборныя Канады і ЗША. Канадскія і амерыканскія хакеісткі трэці раз запар будуць сапернічаць у фіналах Алімпіяд. У двух папярэдніх залатых матчах перамагалі канадкі: у Ванкуверы-2010 яны выйгралі з "сухім" лікам 2:0, а ў Сочы-2014 адолелі амерыканак у авертайме - 3:2. Бронзу на мінулых Гульнях заваявалі фінскія хакеісткі, якія абыгралі шведак з лікам 4:3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі