Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 лютага 2017, 17:53

Хакеіст мінскага "Дынама" Фрэдрык Петэрсан прызнаны лепшым нападаючым тыдня ў КХЛ

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеіст мінскага "Дынама" Фрэдрык Петэрсан прызнаны лепшым нападаючым заключнага тыдня рэгулярнага чэмпіянату ў КХЛ перад пачаткам плэй-оф, паведамляе БЕЛТА.

Шведскі нападаючы беларускай каманды вызначыўся чатырма закінутымі шайбамі ў трох паядынках: з "Ак Барсам", "Нафтахімікам" і "Ладай". Лепшым варатаром тыдня названы Аляксандр Яроменка ("Дынама" М), лепшым абаронцам - Рыгор Панін (ЦСКА), навічком - Арцём Міхееў ("Металург" Нк).

Сёння мінскае "Дынама" правяло ранішнюю трэніроўку, ігракі і трэнерскі штаб сустрэліся са старшынёй наглядальнага савета Ігарам Шуневічам, які падзякаваў за выкананую задачу (выхад у плэй-оф). Ён таксама запэўніў, што клуб, безумоўна, выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы і адшукае магчымасць заахвоціць хакеістаў і трэнераў. Потым беларуская каманда адправілася ў Яраслаўль, дзе ўжо 21 лютага правядзе першы матч у серыі да чатырох перамог з мясцовым "Лакаматывам". Пачатак матчу - у 19.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі