Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лістапада 2017, 19:15

Хакеіст мінскага "Дынама" Аляксандр Кітараў унесены ў спіс траўміраваных

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеіст мінскага "Дынама" Аляксандр Кітараў унесены ў спіс траўміраваных, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе клуба.

Форвард атрымаў пашкоджанне 13 лістапада ў час матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ з "Ак Барсам" (4:1). Пасля медыцынскага абследавання ён быў унесены ў спіс траўміраваных і не змог адправіцца разам з камандай у далёкаўсходняе турнэ. Раней у лазарэт "зуброў" трапіў Яўген Лісавец.

У бягучым сезоне Кітараў правёў у сезоне 30 матчаў. На яго рахунку пяць закінутых шайбаў і 4 галявыя перадачы. 16 лістапада мінскія дынамаўцы згуляюць на выездзе з кітайскім "Куньлунем". Пачатак сустрэчы ў 14.30. Тэлеканал "Беларусь 5" правядзе прамую трансляцыю матчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі