Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 жніўня 2016, 15:27

Хакеіст Міхаіл Грабоўскі не прыме ўдзел у Алімпійскай кваліфікацыі ў Мінску

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзін з лідараў зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Грабоўскі не прыме ўдзел у Алімпійскай кваліфікацыі, турнір з 1 па 4 верасня прыме "Мінск-Арэна", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нападаючы клуба "Таронта" ўваходзіў у пашыраны спіс нацыянальнай каманды, аднак праблемы са здароўем не далі магчымасці яму далучыцца да дружыны Дэйва Льюіса. Таксама не зможа дапамагчы беларусам у кваліфікацыі з-за праблем з плячом абаронца чэлябінскага "Трактара" Уладзімір Дзянісаў.

Пасля сённяшняй трэніроўкі зборнай стала вядома, што да каманды 26 жніўня далучацца Андрэй Касціцын, Джэф Плат, Аляксандр Кітараў і Андрэй Стась.

Напярэдадні старту Алімпійскай кваліфікацыі па хакеі нацыянальная зборная Беларусі правядзе міжнародны турнір "Кубак трох нацый", які пройдзе з 26 па 28 жніўня на лёдзе "Мінск-Арэны". У першы дзень спаборніцтваў, 26 жніўня, сустрэнуцца хакеісты Францыі і Беларусі (19.00), 27 жніўня - Германіі і Францыі (17.00), 28 жніўня завершыцца турнір сустрэчай Германія - Беларусь (17.00).

Алімпійская кваліфікацыя па хакеі ў групе D да зімовых Гульняў у Пхёнчхане 2018 года збярэ ў сталіцы Беларусі чатыры зборныя. Першымі на лёд "Мінск-Арэны" 1 верасня выйдуць каманды Славеніі і Польшчы (15.00), гаспадары турніру ў гэты ж вечар сустрэнуцца з сапернікамі з Даніі (19.00). 2 верасня згуляюць Славенія - Данія (15.00), Беларусь - Польшча (19.00). У заключны дзень кваліфікацыі, 4 верасня, адбудуцца матчы Польшча - Данія (13.00), Беларусь - Славенія (17.00).

Пераможца групы D прыме ўдзел у зімовай Алімпіядзе 2018 года. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі тройчы прымала ўдзел у галоўных стартах чатырохгоддзя (у Нагане ў 1998-м, у Солт-Лейк-Сіці ў 2002-м, у Ванкуверы ў 2010-м). У алімпійскіх кваліфікацыйных турнірах нацыянальная каманда ўдзельнічала чатыры разы. У 1997 і 2001 гадах беларусы паспяхова праходзілі адбор на Гульні 1998 і 2002 гадоў. У 2005-м і 2013-м яны займалі другія месцы, уступіўшы права згуляць на Алімпіядзе Латвіі і Славеніі адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі