Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2019, 17:11

Гродзенскі "Нёман" умацаваў склад фінскім абаронцам

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматразовы чэмпіён Беларусі па хакеі ўладальнік Кантынентальнага кубка - 2015 гродзенскі "Нёман" умацаваў склад фінскім абаронцам Валтэры Хіетаненам. Такая інфармацыя размешчана на сайце ФХРБ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Хіетанен правёў 330 матчаў у элітным дывізіёне Фінляндыі, запісаўшы на свой рахунак 44 (3+41) рэзультатыўныя балы і 155 хвілін штрафу. Акрамя таго, 26-гадовы хакеіст мае вопыт гульняў у Лізе чэмпіёнаў.

Выступленне ў беларускай экстралізе будзе для фіна першым легіянерскім вопытам. Раней Хіетанен абараняў колеры каманд "Ювяскюля" і "Юкурыт". Таксама ў актыве хакеіста 17 матчаў у складзе юніёрскай і маладзёжнай зборных сваёй краіны.

Валтэры Хіетанен стаў чацвёртым іграком з Фінляндыі ў складзе "Нёмана". За каманду з Гродна выступаюць яго суайчыннікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі