Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 кастрычніка 2018, 10:59

Гродзенскі "Нёман" прайграў нямецкаму "Айсберэну" ў апошнім матчы групавога этапу хакейнай Лігі чэмпіёнаў

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты гродзенскага "Нёмана" пацярпелі паражэнне ў заключным паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў ад нямецкага "Айсберэна", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі прапусцілі шайбу ўжо на 2-й хвіліне дамашняй сустрэчы, але потым Сяргей Маляўка аднавіў раўнавагу, а Мікіта Арлоў у другім перыядзе вывеў "Нёман" наперад - 2:1. Аднак гэта быў апошні поспех гаспадароў - пасля яго госці вызначыліся яшчэ тройчы і выйгралі з лікам 4:2. На мінулым тыдні гродзенцы ўступілі нямецкаму клубу ў Берліне з лікам 1:4.

У плэй-оф з групы D выйшлі швейцарскі "Цуг" і чэшская "Камета Брно". Хакеісты "Нёмана" і "Айсберэна" завяршылі еўракубкавы сезон.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі