Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 снежня 2018, 19:55

Грэчаскі футбаліст Яніс Каргас пакінуў брэсцкае "Дынама"

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэчаскі абаронца Яніс Каргас пакідае брэсцкае "Дынама". Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце брэсцкага футбольнага клуба, паведамляе БЕЛТА.

23-гадовы грэк стаў іграком брастаўчан у пачатку гэтага года і правёў у складзе дынамаўцаў 26 матчаў. Разам з таварышамі па камандзе Яніс Каргас выйграў Суперкубак і Кубак Беларусі. У чэмпіянаце Беларусі брэсцкае "Дынама" заняло 6-е месца і стала ўладальнікам прыза глядацкіх сімпатый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі