Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2018, 12:45

Гол нападаючага зборнай Мексікі прызнаны лепшым момантам чацвёртага дня ЧС па футболе

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гол футбаліста зборнай Мексікі Ірвінга Ласаны ў вароты зборнай Германіі названы лепшым момантам чацвёртага дня ЧС па футболе ў Расіі. Аб гэтым паведамляе sovsport.ru са спасылкай на інфармацыю Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У матчы першага тура, які адбыўся 17 чэрвеня на маскоўскім стадыёне "Лужнікі", зборная Мексікі сенсацыйна перамагла каманду Германіі з лікам 1:0.

Ірвінг Ласана на прэс-канферэнцыі пасля гульні заявіў: "Я вельмі рады, што нам удалося дзейнічаць зладжана. Сённяшняя перамога - вынік вялікай працы, якую мы правялі. У перапынку трэнер сказаў, што трэба выкладвацца і далей. Ён правільна прачытаў гэту гульню, і мы змаглі ўтрымаць перамогу". Ірвінг Ласана таксама адзначыў, што стартаваць на ЧС з перамогі над дзеючым чэмпіёнам свету - гэта добрая інвестыцыя ў будучыя выступленні. Футбаліст дадаў, што гэта лепшы гол, які ён забіў у сваёй кар'еры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі