Поўная версія

Гол Аляксандра Мацярухіна не дапамог хакеістам "Шахцёра" абыграць "Гомель" у экстралізе

Спорт 12.01.2018 | 12:16
Аляксандр Мацярухін (справа) у час матчу "Гомель" - "Шахцёр". Фота ХК "Гомель"
Аляксандр Мацярухін (справа) у час матчу "Гомель" - "Шахцёр". Фота ХК "Гомель"

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гол нападаючага Аляксандра Мацярухіна не дапамог хакеістам "Шахцёра" абыграць на выездзе "Гомель" у чэмпіянаце Беларусі ў экстралізе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Знакаміты нападаючы, які перайшоў з мінскага "Дынама" ў салігорскі клуб у студзені, адкрыў лік у гомельскім Лядовым палацы на 18-й хвіліне першага перыяду. Галявую перадачу Мацярухіну ажыццявіў Аляксандр Кулакоў, які таксама нядаўна пакінуў мінскіх "зуброў". Аднак гамяльчане пад кіраўніцтвам вядомага спецыяліста Алега Хмыля ў другім перыядзе змаглі зраўнаваць лік намаганнямі Ігара Равенкі. У заключныя 20 хвілін сустрэчы Яўген Саламонаў з перадачы Эдзійса Брахманіса ўстанавіў канчатковы лік - 2:1.

Сёмае паражэнне запар пацярпелі ў чэмпіянаце хакеісты "Дынама-Маладзечна", уступіўшы на сваёй пляцоўцы гродзенскаму "Нёману" - 1:2.

Турнірнае становішча ў падгрупе "А": 1. "Юнацтва-Мінск" - 74 (30), 2. "Шахцёр" - 71 (30). 3. "Гомель" - 69 (31). 4. "Нёман" - 66 (29). 5. "Металург-Жлобін" - 39 (31). 6. "Дынама-Маладзечна" - 37 (30).

У падгрупе "Б" хакеісты "Ліды" былі мацнейшымі за наваполацкі "Хімік" - 7:3, а "Віцебск" у гасцях нанёс паражэнне ХК "Магілёў" - 3:2.

Турнірнае становішча ў падгрупе "Б": 1. "Ліда" - 43 (29). 2."Беларусь U-20" - 38 (25). 3. "Хімік" - 33 (30). 4. "Магілёў" - 21 (30). 5. "Віцебск" - 21 (29). 6. "Брэст" - 19 (30).

Па выніках другой стадыі чэмпіянату шэсць каманд падгрупы "А" і дзве лепшыя каманды з падгрупы "Б" згуляюць у плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Беларускія тэнісісткі перамаглі Славакію ў парнай гульні ў плэй-оф Кубка Федэрацыі
10:11
Беларускія валейбалісткі (U-17) перамаглі каманду Германіі на ЧЕ і атрымалі права згуляць на чэмпіянаце свету
20 красавіка, 19:55
Дызайн медалёў II Еўрапейскіх гульняў абмеркаваў аргкамітэт
20 красавіка, 19:01
ФХБ перадала камплекты дзіцячай хакейнай формы тром абласцям Беларусі
20 красавіка, 16:55
Аляксандра Сасновіч і Ганна Караліна Шмідлава адкрыюць матч Кубка Федэрацыі Беларусь - Славакія
20 красавіка, 14:12
Матчам з датчанамі хакеісты зборнай Беларусі пачнуць заключны этап падрыхтоўкі да ЧС-2018
20 красавіка, 11:22
У час цырымоніі Краўцоў: прыгожая перамога "Нёмана" стане цудоўным стымулам для юных хакеістаў
20 красавіка, 10:29
Асістэнты галоўнага трэнера ХК "Дынама-Мінск" прадоўжаць работу ў клубе
19 красавіка, 18:40
Дзве бронзавыя ўзнагароды заваявалі беларускія фехтавальшчыкі на маладзёжным ЧЕ ў Ерэване
19 красавіка, 17:49
Поўная версія