Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 верасня 2018, 17:55

Германія прыме чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія прыме чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года. Такое рашэнне прыняў выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік УЕФА Аляксандэр Чэферын агучыў гэта рашэнне ў час інтэрнэт-трансляцыі. Акрамя Германіі на правядзенне кантынентальнага форуму ў 2024 годзе прэтэндавала Турцыя.

Раней Германія станавілася гаспадыняй двух чэмпіянатаў свету (1974 і 2006 гадоў) і чэмпіянату Еўропы (1988). Турнір 2024 года прымуць дзесяць гарадоў: Берлін, Мюнхен, Дортмунд, Гельзенкірхен, Штутгарт, Гамбург, Дзюсельдорф, Кёльн, Лейпцыг і Франкфурт.

Бліжэйшае Еўра-2020 пройдзе ў 12 буйнейшых гарадах Старога Свету: Лондане, Мюнхене, Баку, Рыме, Санкт-Пецярбургу, Дубліне, Будапешце, Глазга, Більбаа, Амстэрдаме, Капенгагене і Бухарэсце. Фінал адбудзецца 12 ліпеня на стадыёне "Уэмблі" ў Лондане.

Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Партугалія, якая ў 2016 годзе ў фінале ў дадатковы час з лікам 1:0 абыграла Францыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі