Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 кастрычніка 2019, 10:01

Генадзь Лапцеў заваяваў сярэбраны медаль на маладзёжным ЧЕ па цяжкай атлетыцы

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Генадзь Лапцеў (вагавая катэгорыя 67 кг) заваяваў сярэбраную ўзнагароду на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, што праходзіць 17-27 кастрычніка ў Бухарэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дваябор'і (рывок і штуршок) беларус паказаў рэзультат 303 кг (138+165). Залаты медаль зборнай Італіі прынёс Мірка Зані (145+170). На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціўся грузін Гога Чхеідзэ (135+166).

Беларускія юніёры Ігар Лазко (81 кг) і Сяргей Шаранкоў (89 кг) выступяць 24 кастрычніка.

Раней іх партнёрша па камандзе Людміла Псышчаніца (55 кг) паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў дваябор'і на кантынентальным форуме сярод моладзі.

У Бухарэсце ў юніёрскім (U20) і маладзёжным (U23) чэмпіянатах Еўропы ўдзельнічаюць каля 500 спартсменаў з 40 краін. Абодва турніры ліцэнзійныя і даюць атлетам права зарабіць ачкі ў алімпійскі рэйтынг Токіа-2020. Юніёрскі чэмпіянат мае залаты статус, маладзёжны - сярэбраны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі