9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова прайграў на выездзе мінскаму СКА ў матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча ў мінскім палацы спорту "Уручча" прайшла з перавагай гаспадароў, якія часам ішлі ў адрыў на 4-5 мячоў. Брастаўчане даганялі армейцаў, але тыя ўсё ж здолелі дабіцца перамогі з лікам 27:24 (13:12). Самым рэзультатыўным у складзе СКА стаў былы ігрок БГК Сяргей Шыловіч, які закінуў 7 мячоў.
У стартавых турах нацыянальнага першынства абодва галоўныя фаварыты дабіліся ўпэўненых перамог. СКА перамог гандбалістаў "Гомеля" - 31:24 (у гасцях) і магілёўскі клуб "Машэка" - 31:21 (дома). Брастаўчане таксама атрымалі дзве вікторыі - дома была атрымана перамога над гродзенскім "Кронанам" - 38:19, у гасцях - над "Машэкам" - 35:24.-0-