Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 чэрвеня 2018, 12:30

Гандбалісты Харватыі і Сербіі сталі апошнімі ўдзельнікамі фінальнай стадыі ЧС-2019

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся ўсе пераможцы еўрапейскага накаўт-раўнда чэмпіянату свету па гандболе сярод мужчын, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборная Харватыі ў гасцявым паядынку ўступіла чарнагорцам з мінімальнай розніцай у ліку - 31:32, але дзякуючы разгромнай дамашняй вікторыі - 32:19 - паедзе на сусветнае першынство. Гандбалісты Сербіі былі мацнейшымі за партугальцаў - 28:21 (дома) і 25:25 (у гасцях).

Раней зборная Беларусі не змагла прабіцца на чэмпіянат свету, уступіўшы па суме дзвюх сустрэч камандзе Аўстрыі - 28:28 (дома) і 26:31 (у гасцях). Каманда Юрыя Шаўцова ўпершыню за апошнія 10 гадоў не трапіла ў лік удзельнікаў топ-турніраў. У мінулыя гады беларускія гандбалісты 4 разы гулялі ў ліку 24 лепшых каманд планеты. Лепшым вынікам беларускай зборнай з'яўляецца 9-е месца, занятае ў 1995 годзе ў Ісландыі пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча. На мінулым сусветным першынстве ў Францыі-2017 падапечныя Юрыя Шаўцова фінішавалі на 11-й падагульняючай пазіцыі.

Акрамя аўстрыйцаў, сербаў і харватаў пуцёўкі на планетарны гандбольны форум ад Еўропы заваявалі зборныя Нарвегіі, Расіі, Македоніі, Венгрыі, Швецыі і Ісландыі.

Чэмпіянат свету пройдзе з 9 па 27 студзеня 2019 года на арэнах Германіі і Даніі, каманды якіх, як і дзеючы чэмпіён планеты Францыя, вызвалены ад адборачных гульняў. У фінале дамашняга сусветнага першынства французы перайгралі нарвежцаў з лікам 33:26. Бронза ЧС-2017 дасталася гандбалістам Славеніі, якія адолелі ў матчы за 3-е месца македонцаў з мінімальнай перавагай - 31:30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі