Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лістапада 2017, 15:26

Гандбалісткі "Гомеля" прайгралі нарвежскаму "Бюасену" ў матчы кваліфікацыі Кубка ЕГФ

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "Гомеля" няўдачна правялі першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда розыгрышу Кубка ЕГФ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выступаючы ў гасцях у нарвежскага "Бюасена", чэмпіёнкі Беларусі ўступілі з лікам 28:32 (14:19). Паядынак у адказ за выхад у групавую стадыю другога па значнасці кантынентальнага турніру гамяльчанкі правядуць 18 лістапада ў Жлобіне.

Другі беларускі прадстаўнік у Кубку ЕГФ віцэ-чэмпіён краіны "БНТУ-БелАЗ" у матчы 3-га круга кваліфікацыі перамог у Мінску дацкі "Рандэрс" з мінімальнай перавагай - 23:22 (14:12). Паўторная сустрэча пройдзе 19 лістапада на пляцоўцы дацкай каманды.

У розыгрышу Кубка ЕГФ сярод мужчынскіх каманд гандбалісты мінскага СКА ў барацьбе за выхад у групавы этап будуць сапернічаць з іспанскім клубам "Лагронья". Першая сустрэча адбудзецца 18 лістапада ў Мінску, у адказ - 25 лістапада на пляцоўцы іспанскай каманды.

Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова пасля двух запар дамашніх паражэнняў ад нямецкіх клубаў "Кіль" (24:25) і "Фленсбург" (28:30) апусціўся на 5-е месца ў турнірнай табліцы групы В Лігі чэмпіёнаў. Брастаўчан на фінішы першага круга абышоў польскі "Віве", які абыграў у гасцях дацкі "Ольбарг" з лікам 34:30. У 7-м туры першае паражэнне пацярпеў венгерскі "Веспрэм", які ўступіў на выездзе французскаму "Пары Сен-Жэрмену" - 28:33. Яшчэ ў адным паядынку славенскі "Цэле" перамог у гасцях гандбалістаў "Кіля" з лікам 29:26.

Турнірнае становішча пасля 7 тураў: "Пары Сен-Жэрмен" - 12 ачкоў, "Веспрэм" - 11, "Фленсбург" - 10, "Віве" - 6, БГК - 5, "Цэле" - 5, "Кіль" - 5, "Ольбарг" - 2.

Свой наступны матч гандбалісты БГК правядуць 19 лістапада ў гасцях у "Фленсбурга".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі