Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 кастрычніка 2017, 16:35

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі назваў склад на матчы з футбалісткамі Шатландыі і Украіны

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па футболе Эдуард Дземенкавец аб'явіў склад каманды на кастрычніцкія матчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У трэніровачны лагер выкліканы 23 футбалісткі:

варатары - Кацярына Кавальчук ("Мінск"), Наталля Васкабовіч ("Зорка-БДУ", Мінск), Таццяна Чысцік (РДВАР, Мінск);

абаронцы - Кацярына Луцкевіч, Эльвіра Уразаева, Настасся Новікава (усе - "Зорка-БДУ", Мінск), Юлія Слясарчык, Маргарыта Юшко, Ганна Казюпа, Алеся Лынько (усе - "Мінск"), Зарына Капусціна ("Надзея-СДЮШАР нумар 7", Магілёў);

паўабаронцы - Настасся Ліннік, Паліна Бешцень, Валерыя Белая (усе - "Мінск"), Віта Нікалаенка, Таццяна Маркушэўская (абедзве - "Зорка-БДУ", Мінск), Настасся Шупа, Настасся Харланава (абедзве - "Медык", Польшча), Настасся-Гражына Шчарбачэня (PJK, Эстонія), Таццяна Краснова ("Бабруйчанка", Бабруйск);

нападаючыя - Кацярына Ганчарова ("Славянка", Мінск), Вікторыя Казакевіч ("Зорка-БДУ", Мінск), Лізавета Сяргейчык ("Нёман", Гродна).

Беларускія спартсменкі 19 кастрычніка прымуць на полі ФК "Мінск" зборную Шатландыі ў кваліфікацыі чэмпіянату свету-2019, а 23 кастрычніка на стадыёне САК "Алімпійскі" адбудзецца таварыскі матч з камандай Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі