Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 мая 2018, 16:51

Галкіпер Юнас Энрат прадоўжыць выступаць у ХК "Дынама-Мінск"

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведскі галкіпер Юнас Энрат прадоўжыць выступаць у ХК "Дынама-Мінск", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе мінскай каманды.

Новае пагадненне разлічана на адзін год. На думку экспертаў, захаванне ў асноўным складзе Энрата - гэта адно з галоўных дасягненняў клуба ў ходзе трансфернай кампаніі.

Згодна са статыстыкай шведскі галкіпер, які перайшоў у стан "зуброў" перад пачаткам мінулага сезона, стаў лепшым варатаром мінчан за 10 гадоў удзелу ў КХЛ. У 52 матчах Энрат мае 92,3 працэнта адбітых кідкоў, 2,06 каэфіцыент надзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі