Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2018, 14:40

Футбольныя зборныя Беларусі і Азербайджана згуляюць у Баку 23 сакавіка

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольныя федэрацыі Беларусі і Азербайджана дамовіліся аб правядзенні таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі. Сустрэча пройдзе 23 сакавіка ў Баку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Зборныя Беларусі і Азербайджана да гэтага сустракаліся паміж сабой толькі аднойчы - у маі 1996 года ў Маладзечне была зафіксавана баявая нічыя 2:2. У студзеньскім рэйтынгу ФІФА Беларусь займае 93-е месца, Азербайджан знаходзіцца на 118-й пазіцыі.

Пасля гульні ў азербайджанскай сталіцы каманда Ігара Крывушэнкі адправіцца ў Любляну, дзе 27 сакавіка правядзе спарынг са зборнай Славеніі. Славенцы займаюць 64-е месца ў студзеньскім рэйтынгу ФІФА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі