Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2018, 13:01

Футбольны арбітраж разгледзіць заяву мінскага ФК "Крумкачы" да 20 сакавіка

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольны арбітраж асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" разгледзіць заяву мінскага ФК "Крумкачы" адносна ўдзелу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, пададзеную вечарам 13 сакавіка, да 20 сакавіка. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе АБФФ.

Праблемы ў ФК "Крумкачы" ўзніклі ў працэсе падрыхтоўкі дакументаў па ліцэнзаванні для выступлення ў элітным дывізіёне нацыянальнага першынства 2018 года. Спачатку камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў сталічнаму клубу ў прыёме дакументаў у сувязі з парушэннем тэрмінаў, потым камітэт па статусе і пераходах футбалістаў пазбавіў каманду двух ачкоў у сувязі з невыкананнем рашэння АБФФ аб пагашэнні запазычанасці перад ігракамі і прадстаўнікамі трэнерскага штаба каманды.

Апеляцыйны камітэт футбольнай федэрацыі адхіліў хадайніцтва ФК "Крумкачы" адносна ліцэнзавання, і цяпер гэту праблему будзе вырашаць футбольны арбітраж. У яго кампетэнцыю ўваходзіць разгляд любых спрэчак, якія ўзнікаюць у працэсе кіравання футболам і яго развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі