Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2017, 12:38

Футбольная зборная Беларусі згуляе ў Ерэване з камандай Арменіі ў таварыскім матчы

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння ў Ерэване таварыскі матч супраць каманды Арменіі. Гульня адбудзецца на Рэспубліканскім стадыёне, які ўмяшчае 14 тыс. гледачоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спарынгу зборная Беларусі выступіць без шэрага ігракоў асноўнага складу. У прыватнасці, з-за траўм не будзе паўабаронцы барысаўскага БАТЭ Станіслава Драгуна, форварда гродзенскага "Нёмана" Паўла Савіцкага, паўабаронцаў Івана Маеўскага з казахстанскай "Астаны" і Сяргея Балановіча з пермскага "Амкара". У іх адсутнасць галоўны трэнер беларусаў Ігар Крывушэнка праверыць у справе маладых ігракоў, якія змогуць праявіць сябе ў складзе нацыянальнай дружыны.

Раней каманды Беларусі і Арменіі сустракаліся паміж сабой 6 разоў: тройчы перамагалі беларусы, аднойчы выйгралі армяне, дзве гульні завяршыліся ўнічыю. У кастрычніцкім рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі займае 91-е месца, Арменія знаходзіцца на адну пазіцыю вышэй.

Беларускія аматары футбола змогуць убачыць прамую трансляцыю з Ерэвана сёння ў 16.55 на тэлеканале "Беларусь 5".

Пасля гульні ў армянскай сталіцы зборная Беларусі адправіцца ў Кутаісі, дзе 13 лістапада правядзе заключны спарынг сезона з камандай Грузіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі