Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 кастрычніка 2017, 18:12

Футбалісты зборнай Беларусі завершаць сезон гасцявым спарынгам з камандай Грузіі

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі завершаць сезон таварыскім матчам з камандай Грузіі. Спарынг адбудзецца 13 лістапада ў Кутаісі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Нацыянальныя зборныя Беларусі і Грузіі сустракаліся паміж сабой двойчы ў адборачным турніры чэмпіянату свету - 2014, абмяняўшыся дамашнімі перамогамі. Спачатку ў Тбілісі грузіны выйгралі з мінімальным лікам 1:0, а роўна пяць гадоў таму, 16 кастрычніка 2012 года на полі мінскага стадыёна "Дынама" беларусы ўзялі рэванш - 2:0.

У кастрычніцкім рэйтынгу ФІФА, абнародаваным сёння, зборная Беларусі займае 91-е месца, каманда Грузіі знаходзіцца на 107-й пазіцыі.

Перад сустрэчай з грузінскімі футбалістамі падапечныя Ігара Крывушэнкі 9 лістапада правядуць у Ерэване таварыскі паядынак са зборнай Арменіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі