Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 лістапада 2017, 11:21

Футбалісты ЦСКА абыгралі "Бенфіку" ў матчы Лігі чэмпіёнаў

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі футбольнай Лігі чэмпіёнаў 22 лістапада завяршылі матчы 5-га тура групавога этапу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Футбалісты маскоўскага ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Гарчарэнкі прымалі на сваёй арэне гасцей з лісабонскай "Бенфікі". На 13-й мінуце Георгій Шчэннікаў вывеў гаспадароў наперад. Да перапынку армейцы мелі яшчэ некалькі магчымасцей вызначыцца, але не забілі. Затое праз 10 мінут пасля старту другога тайма масквічы вялі ўжо 2:0. Пасля прастрэлу з правага фланга бразільскі абаронца "Бенфікі" Жардзел зрэзаў мяч у свае вароты. Да фінальнага свістка лік 2:0 на карысць ЦСКА не змяніўся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі