Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 сакавіка 2017, 11:09

Футбалісты "Слуцка" выбілі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" з розыгрышу Кубка Беларусі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" не змаглі выйсці ў паўфінал розыгрышу Кубка Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы ў адказ 1/4 фіналу дзеючыя ўладальнікі трафея ў Бабруйску ўступілі футбалістам "Слуцка" 0:2 і завяршылі кубкавы турнір. Першая сустрэча ў Жодзіне завяршылася перамогай тарпедаўцаў з лікам 1:0.

Напярэдадні першымі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі сталі футбалісты салігорскага "Шахцёра" і брэсцкага "Дынама".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі